Віктар Ганчарэнка не здолеў вывесці "Кубань" у плэй-оф Лігі Еўропы (відэа)
Расійская каманда пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста заняла трэцяе месца ў групе "А".
Аднак шанцы на выхад у плэй-оф заставаліся да апошніх хвілін матча "Валенсія" — "Кубань". Паколькі ў іншым матчы групы швейцарскі "Санкт-Гален" выйграў з лікам 1:0 у англійскага "Суонсі Сіці", камандзе Ганчарэнкі трэба было абыграць лідара групы з розніцай у два мячы. Аднак у матчы была зафіксаваная нічыя 1:1.
Адзначым, што пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі "Кубань" атрымала ў Лізе Еўропы адну перамогу і ў трох матчах згуляла ўнічыю.
Фота — fckuban.ru