Віктар Януковіч амніставаў удзельнікаў Еўрамайдану

Яго поўная назва — "Пра ўхіленне негатыўных наступстваў і недапушчэнне пераследу і пакарання асобаў адносна падзей, якія мелі месца падчас правядзення мірных збораў".



Як паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Украіны, Януковіч падпісаў закон у рэдакцыі, якая паступіла ў Адміністрацыю прэзідэнта.



Нагадаем, 19 снежня Вярхоўная Рада прыняла закон, які вызваляе ад адказнасці ўдзельнікаў акцый пратэсту з 21 лістапада да дня, калі закон набывае моц. Закон вызначае, што ўсе крымінальныя справы супраць удзельнікаў акцый, адкрытыя з 21 лістапада, падлягаюць закрыццю, а асобы мусяць быць вызваленню. Акрамя таго, гэтыя людзі лічацца несудзімымі.



Юрыдычна закон набудзе моц пасля падпісання яго прэзідэнтам і апублікаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі