Вікторыя Азаранка апусцілася на пяць пазіцый у рэйтынгу WTA
У абноўленым рэйтынгу беларуска займае 49-е месца.
Беларуска Вікторыя Азаранка ў абноўленым рэйтынгу WTA апусцілася з 44-га на 49-е месца, інфармуе "Прессбол". Гэта адбылося пасля "Australian Open", дзе наша тэнісістка прайграла ў 1/8 фіналу Дамініцы Цыбулкавай са Славакіі. Матч 1/8 фіналу прайшоў у трох сэтах і быў цяжкім для беларускі. Вынік — 2:6, 6:3, 3:6.
Узначальвае спіс WTA амерыканка Серэна Уільямс, якая перамагла ў Аўстраліі. Тройку лідараў таксама складаюць расіянка Марыя Шарапава і румынка Сімона Халеп.
Фота — rsport.ru