Вікторыя Азаранка хоча заняцца папулярызацыяй тэнісу ў Беларусі (відэа)

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка хоча заняцца папулярызацыяй тэнісу ў сябе на радзіме. Пра гэта спартсменка распавяла ў праграме “Контуры” на АНТ. У якасці спосабу прапаганды гэтага віда спорту Азаранка разглядае дабрачынныя матчы, накшталту таго, якія яна гуляла ў Мінску з Каралін Вазняцкі.

Тэнісістка кажа, што ставіцца да дабрачыннасці станоўча. Азаранка мае свой уласны фонд, дзейнасць якога ў будучыні плануе актыўна развіваць, але ж пры гэтым яна разам са сваёй маці заўсёды старалася аказваць падтрымку ананімна.

Вікторыя Азаранка распавяла, калі загаворыць па-беларуску

Фота: eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі