Вікторыя Азаранка прайграла Флавіі Пенеце

На тэнісным турніры ў амерыканскім Маямі беларуска Вікторыя Азаранка 29 сакавіка ў 1/16 фіналу саступіла італьянцы Флавіі Пенеце. Наша суайчынніца прайграла абодва сэты на тай-брэйку — 6:7, 6:7. У выніку Азаранка пакідае турнір.

Нагадаем, што перад гэтым яна абыграла іспанку Сільвію Солер-Эспінозу з лікам 6:1, 6:3 і Алену Янкавіч з Сербіі — 6:1, 6:1.

Раней Азаранка двойчы выйгравала турнір у Маямі — у 2009-м і 2011 гадах. Тады яна перамагала ў фінале амерыканку Серэну Уільямс і расіянку Марыю Шарапаву.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі