Вікторыя Азаранка — у паўфінале турніру ў Мантэрэі
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў мексіканскім Мантэрэі з прызавым фондам 250 тысяч долараў. У ¼ фіналу спартсменка, якая займае 67-е месца ў сусветным рэйтынгу, выбіла з барацьбы за тытул расіянку Анастасію Паўлючэнкаву (33).
Матч працягваўся 1 гадзіну 9 хвілінаў і скончыўся з лікам 6:0, 6:4.
У паўфінале Азаранка, экс-першая ракетка свету, згуляе з немкай Ангелікай Кербер (5). У другім паўфінальным матчы сустрэнуцца славачка Магдалена Рыбарыкава (71) і іспанка Гарбінье Мугуруса (19).
Скончыцца турнір 7 красавіка.