Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг турніру ў Цынцынаці (відэа)

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла ў першым крузе турніру катэгорыі “Прэм’ер” у Цынцынаці. Яе саперніцай была амерыканка Лорэн Дэвіс, якую Азаранка разграміла з лікам 6:1, 6:2.

У другім раундзе беларуска, якая займае 21-е месца ў рэйтынгу WTA, сустрэнецца з пятай ракеткай свету, датчанкай Каралін Вазняцкі.

Прызавы фонд турніру ў Цынцынаці складае 2 мільёны 701 тысячу 240 долараў.

Два гады таму Вікторыя Азаранка выйграла гэтыя спаборніцтвы, адолеўшы ў фінале амерыканку Серэну Уільямс.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі