Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг US Open
У сваім першым паядынку беларуска перамагла японку Місакі Доі — 6:7, 6:4, 6:1.
Адзначым, што Азаранка — 17-я ракетка свету, Доі — 90-я.
У другі круг адкрытага чэмпіянату ЗША прабілася і 20-гадовая беларуска Аляксандра Сасновіч (120-е месца ў рэйтынгу WTA), якая прайшла тры кваліфікацыйныя паядынкі, а ў першы крузе выйграла ў Анны Шмідлавай (67-е месца ў рэйтынгу) са Славакіі — 6:4, 6:3. Наступнай яе саперніцай будзе Каралін Вазняцкі з Даніі, былая першая ракетка свету.
Яшчэ адна беларуска — Вольга Гаварцова — на старце US Open (у 1/64 фінала) прайграла Эжэні Бушар з Канады (восьмы радок у рэйтынгу) — 2:6, 1:6.
Агульны прызавы фонд тэніснага турніра складае больш за 38 мільёнаў долараў.