Вікторыя Азаранка захавала 24-ы радок у рэйтынгу WTA
Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак, 13 кастрычніка.
Беларуская тэнісістка, якая датэрмінова скончыла сезон, з 1862 ачкамі ўтрымала свае пазіцыі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч, апусцілася з 92-га на 94-е месца, у яе 602 ачкі. Лідыруе ў рэйтынгу амерыканка Серэна Уільямс (8645 ачкоў).
У чэмпіёнскай гонцы Вікторыя Азаранка апусцілася з 29-га месца на 30-е.
Фота — БЕЛТА