Вікторыя Азаранка засталася на 32-м радку ў рэйтынгу WTA
У першай дзясятцы найлепшых тэнісістак свету таксама зменаў не адбылося.
13 красавіка Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала абноўлены рэйтынг. Беларуска Вікторыя Азаранка, як і тыдзень таму, займае 32-і радок.
Не адбылося зменаў і ў першай дзясятцы WTA. Першае месца займае амерыканка Серэна Уільямс, на другім — расіянка Марыя Шарапава, на трэцім — румынка Сімона Халеп.
Пасля Азаранкі найбольш высокае месца займае Вольга Гаварцова — яна на 136-м месцы. Гэта на адзін радок ніжэй, чым тыдзень таму. Яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч паднялася са 151-га на 146-ы радок у рэйтынгу.
Фота — goals.by