Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Бірмінгеме

Вікторыя Азаранка знялася з тэніснага турніру ў Бірмінгеме. Сёння яна мусіла гуляць супраць Зарыны Дыяс з Казахстана. Аднак траўма нагі перашкодзіла беларускай тэнісістцы выйсці на корт, піша "Прессбол".

У першым раўндзе турніру Азаранка, якая зараз займае 25-ы радок у рэйтынгу WTA, перамагла ўзбекскую тэнісістку Варвару Лепчанка, якая выступае за ЗША, — 7:6, 6:4.

Фота — "Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі