Вірус-вымагальнік заразіў камп'ютары расійскага МУС

Вірус-вымагальнік заразіў камп'ютары расійскага МУС

У некалькіх рэгіёнах Расіі камп'ютары МУС былі заражаныя вірусам, паведамляе meduza.io

Колькі камп'ютараў пацярпела, не паведамляецца. Паводле неафіцыйных звестак, гаворка ідзе пра некалькі рэгіёнаў. МУС пакуль не каментуе інфармацыю пра хакерскую атаку на камп'ютарную сістэму. Невядома, ці паўплывала заражэнне вірусамі на працу ведамства.

Ёсць меркаванне, што міліцэйскія камп'ютары былі заражаныя вірусам WCry (ён таксама вядомы як WannaCry і WannaCryptor). Гэты вірус шыфруе файлы на камп'ютары і патрабуе, каб ахвяра заплаціла выкуп за магчымасць аднавіць звесткі.

Дарэчы, сёння вірус-вымагальнік таксама заразіў камп'ютары брытанскіх лякарняў, іспанскай тэлекамунікацыйнай кампаніі Telefonica і расійскага аператара мабільнай сувязі "Мегафон". Па ўсім свеце заражанымі апынуліся дзясяткі тысяч машын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі