Вірус, з-за якога Максім Мірны трапіў у лякарню, даў ускладненні на ныркі

Лекары пакуль не могуць паставіць канчатковы дыягназ Максіму Мірнаму, які быў шпіталізаваны ў панядзелак увечары з вострай віруснай інфекцыяй. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў бацька тэнісіста Мікалай Мірны.
“Пакуль не магу сказаць нічога добрага. Ён ляжыць пад кропельніцамі. Лекары вяртаюць яго ў стан хаця б небяспечны. Вірус пашкодзіў ныркі. Вось так лекары кажуць, а які вірус і якія наступствы пакуль нічога не кажуць”.

Нагадаем, Максім Мірны і Ўладзімір Ваўчкоў прапусцілі парны матч Кубка Дэвіса супраць польскіх тэнісістаў з-за вірусу. Калі Ваўчкоў абышоўся хатнім лячэннем, то Мірнага давялося шпіталізаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі