Віталь Клічко ў Кіеве сеў за руль трактара “Беларус” і аўтобуса МАЗ (фота)

Віталь Клічко ў Кіеве сеў за руль трактара “Беларус” і аўтобуса МАЗ (фота)

Мэр Кіева Віталь Клічко сеў за руль трактара “Беларус”, аўтобуса МАЗ і іншай тэхнікі. Адбылося гэта на выставе беларускай камунальнай і пасажырскай тэхнікі, якая прайшла ва ўкраінскай сталіцы. Як інфармуе прэс-служба кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі, Клічко заявіў, што збіраецца абнавіць камунальную тэхніку сталіцы і будзе ў гэтым супрацоўнічаць з беларускімі калегамі.

Летась Кіеў купіў 50 беларускіх аўтобусаў, у канцы 2015-га — 30 трактароў “Беларус” для гарадскіх камунальных службаў. “Тэхніка працуе эфектыўна, адпавядае еўрапейскім стандартам, — кажа Віталь Клічко. — Цана на гэтыя транспартныя сродкі прыблізна на 30% танней, чым на еўрапейскія аналагі. І таму ў нашых планах — працягваць наша супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі, паглыбляць яго і купляць — на канкурэнтных прынцыпах — тую тэхніку, якая нам патрэбная”.

Сёлета кіеўская мэрыя збіраецца набыць у Беларусі 80 тралейбусаў і 100 аўтобусаў. Прысутны на выставе ў Кіеве намеснік прэм’ер-міністра нашай краіны Уладзімір Сямашка запэўніў Віталя Клічко, што там была прадстаўлена толькі частка тэхнікі, якую на сённяшні дзень выпускаюць беларускія вытворцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі