Візавыя санкцыі з боку ЕС закранаюць толькі ўлады Беларусі, а не простых людзей

Візавыя санкцыі з боку ЕС закранаюць толькі ўлады Беларусі, а не простых людзей

Візавыя абмежаванні на ўзроўні ЕС датычаць толькі прадстаўнікоў беларускай улады, а не звычайных беларусаў. Пра гэта гаворыцца ў адказе старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен на зварот каманды Віктара Бабарыкі. Беларускія дзеячы звярнуліся да еўракамісара з заклікам не дапускаць дыскрымінацыі на тэрыторыі Еўрасаюза выключна па нацыянальнай прыкмеце.

У сваім адказе старшыня Еўракамісіі падкрэсліла, што ЕС "падтрымлівае беларускі народ і яго выбар на карысць дэмакратыі і фундаментальных свабод".

4 сакавіка каманда Бабарыкі накіравала афіцыйныя лісты ў шэраг міністэрстваў замежных спраў краін ЕС, а таксама старшыні Еўракамісіі. У зваротах звярталася ўвага на тое, што краіны ЕС перастаюць выдаваць беларусам шэнгенскія і нацыянальныя візы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі