Вольга Гаварцова не выйшла ў 1/4 фінала "Ралан Гароса"
Беларуска Вольга Гаварцова і расіянка Ала Кудраўцава прайгралі ў 1/8 фінала адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў парным разрадзе іспанкам Нурыі Лагастэра-Вівес і Марыі-Хасэ Марцінэс-Санчэс — 0:6, 4:6, паведамляе сайт sportsdaily.ru.
Сустрэча ў Парыжы працягвалася 1 гадзіну 8 хвілін. Гаварцова і Кудраўцава былі пасеяныя на "Ралан Гарос" пад 15-м нумарам, дадае РИА Новости.
Сустрэча ў Парыжы працягвалася 1 гадзіну 8 хвілін. Гаварцова і Кудраўцава былі пасеяныя на "Ралан Гарос" пад 15-м нумарам, дадае РИА Новости.