Вольгу Мікалайчык пасадзілі на 13 сутак за "касметычку "Начных ваўкоў"

Грамадскую актывістку Вольгу Нікалайчык асудзілі на 13 сутак арышту. Затрыманую разам з ёй праваабаронцу Кацярыну Садоўскую аштрафавалі на 10,8 млн рублёў (60 базавых), паведамляе nn.by.

Абедзвюх жанчын абвінавацілі ў дробным хуліганстве і супраціве міліцыі.

29 красавіка Нікалайчык і Садоўскую затрымалі каля расійскай амбасады. Нікалайчык ладзіла перфоманс — прынесла касметычку з карункамі і паведаміла, што яе згубілі расійскія байкеры з клуба "Начныя ваўкі". Актывістка пакінула пакунак каля амбасады. Міліцыянт яе дагнаў і затрымаў. Затрымалі і Садоўскую, якая назірала за перформансам.

Нагадаем, што жарты наконт касметычак "Начных ваўкоў" пачаліся падчас мотапрабегу расійскіх байкераў. Калі расіян не пусцілі ў Польшчу, яны заявілі, што польскія памежнікі праверылі ў іх кожную шкарпэтку і кожную касметычку.

Фота — statkevich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі