“Воплі Відоплясова” праспявалі ў Варшаве па-беларуску
Папулярны ўкраінскі гурт “Воплі Відоплясова” праспяваў па-беларуску свой хіт “Краіна мрій”. Гэта адбылося падчас канцэрту “Салідарныя з Беларуссю”, які прайшоў у Варшаве 2 кастрычніка.
Лідар “ВВ” Алег Скрыпка падзякаваў тым беларусам, якія дапамагаюць украінцам змагацца з замежнымі агрэсарамі і прысвяціў ім пераствораную па-беларуску песню.
Фота: rock.kiev.ua