Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі шпіталізаваны з пнеўманіяй

Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі шпіталізаваны з пнеўманіяй у 3-ю мінскую лякарню Мінска, перадае “Наша ніва”.
Па яго словах, для хворых на пнеўманію выдзелілі яшчэ адно дадатковае аддзяленне. Хворыя ляжаць нават на калідорах.

Ложкаў не хапае, таму забіраюць крэслы ў сталоўцы і кладуць на іх матрацы. Цяпер на калідоры знаходзіцца 17 хворых.

У сталоўцы людзям даводзіцца есці стоячы. Тым не менш, як адзначыў Бяляцкі, каранцін не аб’яўлены, лякарня свабодная для наведвальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі