Вялікабрытанія стварае "канапавыя войскі" — Воіны Facebook
У іх увойдзе 1,5 тысячы спецыялістаў, якіх навучаць спецыяльным псіхалагічным прыёмам для працы ў сацсетках.
Брытанская армія стварае спецыяльнае падраздзяленне воінаў Facebook для працы ў сацыяльных сетках. Гэта будуць людзі, якія маюць досвед псіхалагічных аперацый. Яны будуць выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для ўдзелу ў нетрадыцыйнай вайне ў эпоху інфармацыі, піша "Гардыян".
77-я брыгада будзе базавацца ў графстве Беркшыр. У яе ўвойдзе 1500 навучаных салдат. Кругласутачна яны будуць маніторыць інфармацыю ў сацсетках. Іх навучаць спецыяльным псіхалагічным прыёмам уздзеяння на грамадскую свядомасць. "Воіны Facebook" пачнуць працаваць з красавіка 2015 года.
Такія войскі ёсць у ЗША і Ізраіля. Неабходнасць стварыць такое падраздзяленне паўстала пасля канфліктаў ва Украіне, Афганістане і агрэсіі "Ісламскай дзяржавы" ў Іраку і Сірыі. Тэрарысты часта вярбуюць людзей і шукаюць фінансы ў сацыяльных сетках. Ізраільская армія працуе на 30 сайтах на шасці мовах. А міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Стэць раней казаў пра ідэі стварэння групы блогераў, якія маглі б размяшчаць на сваіх старонках праўдзівую інфармацыю пра канфлікт на Данбасе і змагацца з фэйкамі.