Вярхоўная Рада адмяніла скандальны “моўны закон Калеснічэнка”
Цяпер у рускай мовы ва Украіне не будзе статусу рэгіянальнай.
Усё афіцыйнае справаводства павінна весціся па-ўкраінску. Прыняты дакумент прызнае несапраўдным папярэдні Закон “Аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі” ад 3 ліпеня 2012 года, перадае УНІАН.
У тлумачальнай запісцы адзначана, што ранейшы закон супярэчыў Канстытуцыі Украіны, палажэнням Еўрапейскай хартыі рэгіянальных і лінарытарных моваў і быў прыняты Вярхоўнай Радай з грубым парушэннем працэдуры, вызначанай заканадаўствам.
Такім чынам, новы закон вызначае статус украінскай мовы як дзяржаўнай і гарантуе свабоднае развіццё моваў нацыянальных меншасцяў.
“Моўны закон Калеснічэнка” быў прыняты ў ліпені 2012 году і выклікаў хвалю пратэстаў. Згодна з ім рускай мове надалі статус рэгіянальнай у шэрагу гарадоў і абласцей Украіны.