Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за вяртанне Канстытуцыі 2004 года

Перад галасаваннем выступіў лідар фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцанюк, які падкрэсліў, што Вярхоўная Рада не толькі вяртае ранейшую Канстытуцыю, але і "скасоўвае дыктатарскія паўнамоцтвы Януковіча". "Гэта першы крок па шляху да стабілізацыі Украіны, яе зберажэння і яе будучыні", — сказаў Яцанюк.



Пасля галасавання ўсе дэпутаты ўсталі і праспявалі гімн Украіны.


 

Таксама Вярхоўная Рада прыняла закон аб не дапушчэнні пераследу ўдзельнікаў мірных пратэстаў. "За" прагаласавалі 372 дэпутаты.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі