Вярхоўны камісар ААН — пра Беларусь: Такія рэпрэсіі зусім недапушчальныя

Вярхоўны камісар ААН — пра Беларусь: Такія рэпрэсіі зусім недапушчальныя

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет адрэагавала на апошнія падзеі ў Беларусі. Яна заклікала ўлады нашай краіны вызваліць затрыманых падчас "зачысткі" грамадскіх арганізацый людзей.

"Я глыбока занепакоеная апошнімі падзеямі ў Беларусі, дзе ў сераду сілавікі правялі дзясяткі рэйдаў у офісах і дамах праваабаронцаў і журналістаў... шэраг людзей былі затрыманыя,цытуе словы Бачэлет ohchr.org. Такія рэпрэсіі зусім недапушчальныя".

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека лічыць, што падзеі ў Беларусі "яшчэ раз падкрэсліваюць абуральнае ігнараванне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў па міжнародным праве ў галіне правоў чалавека". У чарговы раз яна заклікала афіцыйны Мінск "спыніць сваю палітыку запалохвання і пераследу грамадзянскай супольнасці і работнікаў СМІ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі