Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд забойцы дзвюх жанчын
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле смяротны прысуд забойцы дзвюх жанчын, інфармуе БелаПАН. 34-гадовага жыхара Гомеля Сяргея Вострыкава прыгаварыў да расстрэлу ў траўні абласны суд. Яго прызналі вінаватым у жорсткім забойстве, а таксама ў згвалтаванні і выкраданні. Пасля гэтага адвакат і абвінавачаны звярталіся з апеляцыяй ў Вярхоўны суд.
Першае забойства Вострыкаў учыніў у ліпені 2014-га. Яго ахвярай стала 24-гадовая калега. У траўні 2015 года знікла яшчэ адна калега, на гэты раз 27-гадовая жанчына. Дзякуючы камерам відэаназірання ўдалося высветліць, на якой машыне ехала ахвяра. Вострыкаў падманам завабліваў у аўтамабіль сваіх калегаў, адвозіў іх у гараж, дзе гвалтаваў і забіваў. Цела жанчын ён вывозіў у лес і там закопваў. Злачынствы мужчына ўчыняў у цвярозым стане. Экспертыза прызнала ў яго наяўнасць свядомасці.
У Сяргея Вострыкава ёсць права звярнуцца з просьбай аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы. Аднак вядомы толькі адзін выпадак, калі Аляксандр Лукашэнка памілаваў асуджанага да расстрэлу. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне.