Вясновыя канікулы ў беларускіх школьнікаў могуць пачацца на тыдзень раней
Вясновыя канікулы ў беларускіх школьнікаў могуць пачацца на тыдзень раней — 23 сакавіка замест 30 сакавіка. Прычына — пандэмія каранавіруса.
"Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята, яно цяпер абмяркоўваецца", — паведамілі minsknews.by ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Вясновыя канікулы ў беларускіх школьнікаў, паводле ранейшых планаў, мусяць скласці 6 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.