Выбуховая прылада ў Харкаве была наладаваная арматурай і прыкапаная ў снезе
Пра гэта паведаміў пракурор Харкаўскай вобласці Юрый Данільчанка.
Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух каля Палаца спорту ў Харкаве адбыўся ад самаробнай выбуховай прылады. Пра гэта паведаміў пракурор Харкаўскай вобласці Юрый Данільчанка, перадае "Інтэрфакс".
Па словах пракурора, выбуховая прылада была наладваная абрэзкамі арматуры. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна ляжала ў цэлафанавым пакеце і была прыкапаная ў снезе. У якасці выбуховага рэчыва, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваўся траціл, кажа Данільчанка.
У сваю чаргу, начальнік УСБУ ў Харкаўскай вобласці Аляксандр Півавар паведаміў, што, верагодна, аналагічная выбуховая прылада выкарыстоўвалася для выбуху каля Маскоўскага райсуда Харкава 19 студзеня.
Ён дадаў, што дзякуючы "Газелі", якая праязджала міма месца выбуху ў момант спрацоўвання прылады, колькасць ахвяр меншая, чым магла б быць.
Фота — hromadske.tv