Выкладчыца БДУІР выйшла з сабакам і была затрыманая выпадковымі "касманаўтамі"
Выкладчыца БДУІР Юлія Пашкоўская / скрыншот
Старшы выкладчык кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Юлія Пашкоўская была затрыманая ў нядзелю ў двары ўласнага дома. Яна выйшла выгуляць сабаку і сустрэць дзіця, але сустрэла сілавікоў, якія прачэсвалі двары, расказвае тэлеграм-канал "Мірны БДУІР".
Дзіця было ў суседнім доме. Туды разам з сабакам і сяброўкай і накіроўвалася Пашкоўская. Убачыўшы ў двары сілавікоў, яна сказала ім, што "дзеці баяцца самастойна ісці дадому, калі па двары бегаюць "касманаўты". Жанчыну затрымалі. Спачатку даставілі ў Першамайскі РУУС, а затым перавезлі ў ізалятар на Акрэсціна.
Раней Юлія Пашкоўская брала ўдзел у запісе відэазвароту работнікаў БДУІР супраць гвалту ў краіне, а таксама затрыманняў і пераследу студэнтаў і работнікаў ВНУ.
Выкладчыкаў БДУІР затрымлівалі і раней. Затрыманая 12 лістапада Вольга Філатчанкава стала фігурантам крымінальнай справы, распачатай паводле арт. 342 КК РБ. Жанчыну абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.