Выкладчыца гомельскага ўніверсітэта, якую знайшлі павешанай, цяжка хварэла

Выкладчыцу з Гомельскага універсітэта імя Францыска Скарыны знайшлі павешанай. Асноўная версія — суіцыд. Яна працавала на кафедры беларускай мовы, была замужам, мела двух дзяцей. Па версіі адміністрацыі ўніверсітэта цяжка хварэла.


"Перад гэтым яна ляжала ў бальніцы, цяпер зноў яе муж збіраўся пакласці ў бальніцу, — апісваюць у дэканаце філалагічнага факультэта. — Пра яе можна сказаць толькі добрае, актыўны, падрыхтаваны спецыяліст. Але ў яе былі праблемы са здароўем, што, магчыма, і прывяло да трагічнага фіналу".


Іншыя версіі адміністрацыя называе "здагадкамі".


Але былі ў выкладчыцы і іншыя праблемы. Дом, дзе яна жыла, суд прызнаў інтэрнатам універсітэта. Выкладчыкі, якія там жывуць не змаглі прыватызаваць кватэры, а канфлікт паміж адміністрацыяй і выкладчыкамі цягнецца даўно.

Дом, які стаў інтэрнатам


"Ва ўсіх, хто жыве ў гэтым інтэрнаце, былі праблемы, — гавораць на кафедры беларускай мовы, дзе працавала выкладчыца. — Але нейкіх яўных зменаў у яе мы не заўважалі".


Сусед выкладчыцы Віктар таксама даўно не можа прыватызаваць кватэру ў доме, які суд прызнаў інтэрнатам. З загінулай ён знаёмы даўно, што дакладна стала прычынай, хвароба ці "кватэрнае пытанне", сказаць не можа.


"Гэты трагічны выпадак учора ранкам здарыўся з маёй калегай, яна выкладала беларускую мову, яе муж — матэматык. Яе дзеці тут выраслі, яна жыла ў гэтым доме болей за 20 гадоў. У маім пад'ездзе, — распавядае Віктар. — Некаторыя выкладчыкі пакідалі кватэры ў Навасібірску, прыехалі сюды працаваць. Па БТІ гэта быў дом, а не інтэрнат, але універсітэт выйграў усе суды".


Дом, які раптоўна стаў інтэрнатам, не адзіночны выпадак. Пяць гадоў таму Еўрарадыё паведамляла пра пад'езд аднаго з жылых дамоў, які адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска палічыла інтэрнатам. Суды за кватэры цягнуцца па сёння.

На 1 фота: Інтэрнат, дзе жыла выкладчыца

15 сямей з "неіснуючага" дома могуць застацца на вуліцы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі