Вынікі сумнеўныя: колькі ўлады выдаткавалі на праект "Электронная школа"

Планшэты на кожнай парце — гэта, вядома, добра, але не пра Беларусь
Планшэты на кожнай парце — гэта, вядома, добра, але не пра Беларусь

З надыходам 2021-га скончыўся тэрмін дзеяння дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства. Да 2020-га ўключна была разлічана і канцэпцыя інфарматызацыі сістэмы адукацыі, зацверджаная яшчэ пазамінулым кіраўніком ведамства — Сяргеем Маскевічам.

Сёння ўзровень "айцішнасці" беларускіх школ выклікае абгрунтаваны скепсіс, пры гэтым на "электронную школу" былі выдаткаваныя вялікія грошы.

Еўрарадыё паглядзела, колькі пайшло на праект толькі за 2020 год. Спойлер: вельмі шмат.

Сотні тысяч — на камп'ютары

У 2020-м улады правялі адразу некалькі тэндараў у рамках рэалізацыі праграмы "Электронная школа". Вялікая частка сродкаў выдаткавана на закупку камп'ютараў.

Агульная сума затрат — больш за 6,5 мільёна рублёў. Пры гэтым камп'ютары закупляліся і ўсе папярэднія гады, але ў другой палове 2020-га чамусьці чыноўнікі вырашылі правесці асабліва буйны тэндар.

Больш за 300 тысяч рублёў каштаваў адмысловы адукацыйны рэсурс — Еўрарадыё ўжо расказвала пра гэта.

Яшчэ 300 тысяч пайшлі на "выкананне навукова-даследчай работы па ацэнцы знешніх і ўнутраных сетак устаноў адукацыі на прадмет іх гатоўнасці да падключэння да Рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя". Само РІАА, магчымасць падключэння да якога ацэньвалі, было створана раней, а прызначана яно для кіраўнікоў школ і чыноўнікаў — каб яны маглі цэнтралізавана аналізаваць і кантраляваць сферу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі