Выпускніца "Фабрыкі зорак-7" Дакота сышла ад Канстанціна Меладзэ
Беларуская фіналістка папулярнага расійскага праекту "Фабрыка зорак-7" Дакота (Маргарыта Герасімовіч) на гэтым тыдні рассталася са сваім ранейшым прадзюсарам Канстанцінам Меладзэ. Як мяркуе "Комсомольская правда", 19-гадовай спявачцы надакучыла марнаваць час у бяздзейным чаканні сольнага альбома. Верагодна, у яе кіраўніка проста не даходзілі рукі да экс-фабрыканткі. Страціўшы надзею, дзяўчына падпісала кантракт з Маратам Хайрутдзінавым. Ён вядомы ў шоў-бізнэсе па працы з Гарыкам Сукачовым, гуртамі "Агата Кристи" і "Токио".
Новы прадзюсар Дакоты, адзначыў, што дзяўчына яна таленавітая, але час працуе не на яе карысць. Цяпер пачалася праца над сольнай кар'ерай Дакоты. Марат Хайрутдзінаў ужо выбраў для сваёй новай падапечнай 10 песень. Чатыры з іх спявачка выконвала на "Фабрыцы зорак", астатнія — толькі ў стадыі аранжыроўкі.
Хутчэй за ўсё, маладая артыстка зменіць музыкаў — прадзюсар знайшоў ёй гурт з Масквы. Ранейшыя жывуць на радзіме былой фабрыканткі ў Мінску. Свой сольны альбом Маргарыта Герасімовіч плануе выпусціць да канца гэтага года.