Выпускнікоў ВНУ афіцыйна дазволілі размяркоўваць не па спецыяльнасці
Мінску не патрэбныя новыя выкладчыкі замежных моў, нават калі гэта спецыялісты з чырвонымі дыпломамі. А вось выхавацеляў у дзіцячых садках не хапае Таму Міністэрства адукацыі разаслала ў раённыя аддзелы адукацыі цікавы дакумент. Ён дазваляе чыноўнікам размяркоўваць маладых спецыялістаў, не звяртаючы ўвагі на іх спецыяльнасць.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца Маскоўскага РАНА сталіцы.
“Сітуацыя такая па ўсім горадзе. І ў нас ёсць ліст Міністэрства адукацыі, згодна з якім мы маем права прапаноўваць маладым спецыялістам педагагічную працу аж да выхавацеляў у дзіцячым садзе”.
Еўрарадыё: Прапаноўваць — гэта значыць, што яны могуць пагадзіцца ці не пагадзіцца?
“Што значыць — яны могуць пагадзіцца ці не пагадзіцца? Калі няма месцаў па іх спецыяльнасці, то мусяць пагадзіцца, бо малады спецыяліст абавязаны адпрацаваць два гады”.
На пытанне, ці шмат выпускнікоў “патрапілі” пад гэты ліст Мінадукацыі і працуюць выхавацелямі, а не выкладчыкамі, у аддзеле адукацыі адказалі станоўча.
“Так, і ў мінулым годзе шмат, і ў гэтым ужо ёсць. Гэта звязана з 15-м Дэкрэтам прэзідэнта”.
У РАНА Маскоўскага раёна кажуць, што выпускнік сам можа знайсці сабе працу па спецыяльнасці — і тады яго пераразмяркуюць. Але тут ёсць дзве акалічнасці. Па-першае, навошта тады існуе размеркаванне, калі малады настаўнік вымушаны сам шукаць сабе працу? Па-другое, школы часта адмаўляюць выпускнікам і аддаюць перавагу выкладчыкам з катэгорыяй.
Такі лёс можа чакаць нават маладых спецыялістаў, якія маюць чырвоныя дыпломы. Наталля, сёлетняя выпускніца БДПУ імя М.Танка, скончыла універсітэт з чырвоным дыпломам. Яе спецыяльнасць — “Англійская мова. Беларуская мова і літаратура”. Дзяўчыну размеркавалі ў РАНА Маскоўскага раёна Мінска, і там ёй настойліва прапануюць стаць выхавацелькай.
Наталля: “У іх няма ніякіх прапаноў па спецыяльнасці, толькі дзіцячыя садкі! Але я тэлефанавала ў школы гэтага раёну сама — і даведалася, што там ёсць месцы. Але нехта не хоча браць маладога спецыяліста, нехта будзе ведаць, ці ёсць вакансіі, бліжэй да верасня. Калі б РАНА неяк пасадзейнічала, то, я ўпэўненая, месца знайшлося б. Калі б яны самі пазванілі і спыталі! Школы самі па сабе — яны не звяртаюцца ва ўпраўленне адукацыі. А ўпраўленне не ведае пра сітуацыі ў школах”.
Наталля кажа, што не разумее, што ёй рабіць. Хто мусіць шукаць ёй працу? І навошта было вучыцца пяць гадоў на "выдатна", каб потым працаваць не па спецыяльнасці і з вельмі малым заробкам?
Аднакурсніца Наталлі Ала Шчурак апынулася ў такой жа сітуацыі. Яна таксама мае чырвоны дыплом, але ёй пашанцавала болей: літаральна ўчора для яе знайшлася вакансія.
Ала Шчурак: “Яны мне сказалі спачатку: будзем з вамі працаваць у дзіцячым садку. Але я нават не разглядала гэты варыянт! Які дзіцячы садок?! Я б не пагадзілася. У прынцыпе, можна было б пераразмеркавацца, але пераразмеркаванне — гэта туды, дзе засталіся месцы пасля першага размеркавання. У нашым універсітэце гэта Брагінскі раён”.
Спецыялістка з чырвоным дыпломам магла два гады працаваць ці выхавацелькай у садку, ці ў Чарнобыльскай зоне. Але пашчасціла, аднак яе сяброўка Наталля дагэтуль не ведае свайго прафесійнага лёсу. У такой жа сітуацыі іншыя выпускнікі, размеркаваныя настаўнікамі ў Мінск.
фота — www.rtkorr.com