Вырашаць, каму можна вярнуцца, будзе камісія на чале з генпракурорам
Андрэй Швед / БЕЛТА
Дазволы на вяртанне ў Беларусь будзе выдаваць спецыяльная камісія на чале з генпракурорам. Пра гэта генпракурор Андрэй Швед паведаміў журналістам пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, перадае БЕЛТА.
У міжведамасную камісію, па яго словах, увойдуць прадстаўнікі грамадскасці, дэпутацкага корпуса, службовыя асобы дзяржорганаў.
"Тыя, хто знаходзіцца за мяжой, жадае вярнуцца на радзіму, але чагосьці баіцца, будуць мець магчымасць звярнуцца (інфармацыя будзе размешчаная ва ўсіх сродках масавай інфармацыі) у камісію і атрымаць адпаведныя тлумачэнні — аб магчымасці вярнуцца, аб наяўнасці або адсутнасці нейкіх прэтэнзій з боку дзяржаўных органаў да гэтай канкрэтнай асобы", — сказаў Андрэй Швед.
Сам Швед, дарэчы, адна з галоўных асобаў у арганізацыі масавых рэпрэсій і парушэнняў законнасці ў 2020—2022 гадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.