Вываз цукру з Беларусі абмежавалі яшчэ на паўгода
У Беларусі падаўжаецца забарона на вываз цукру. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.
Ліцэнзаванне на вываз белага цукру з 18 жніўня падаўжаецца на шэсць месяцаў. Прычым вываз цукру без ліцэнзіі забараняецца незалежна ад краіны яго паходжання.
На думку ўрада, гэта дазволіць урэгуляваць пытанне вывазу цукру, выкліканага розніцай коштаў на ўнутраным і знешнім рынках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.