Выйшаў на волю кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу “Нашай Нівы” Андрэй Скурко
Андрэй і Паўліна Скурко / фота з асабістага архіва сям'і
Выйшаў на волю кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы" Андрэй Скурко. Скурко таксама з’яўляецца аўтарам кніжак для дзетак.
"Шчаслівы дзень", — напісала ў "Фэйсбуку" яго жонка Паўліна.
Скурко быў затрыманы 8 ліпеня 2021 года. Суддзя накіраваў яго ў калонію на 2,5 гады. З улікам тэрміна, адбытага ў СІЗА, ён правёў за кратамі 2 гады, 1 месяц і 11 дзён.
У 2017-м годзе ў Скурко быў дыягназаваны дыябет 1 тыпу. Гэта значыць, што 4 разы на дзень Андрэю патрэбна рабіць уколы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.