Выйшаў трэйлер новага "Тэрмінатара"
Выйшаў чарговы трэйлер фантыстычнага баевіка "Тэрмінатар: Цёмныя лёсы". Высвятляецца, што яго падзеі развіваюцца як працяг першых двух фільмаў, а тры наступныя не ўлічваюцца. Сара і Джон Конары прадухілілі Апакаліпсіс, але не змаглі змяніць лёс чалавецтва. Бітва з тэрмінатарамі працягваецца. Каб знішчыць праціўніка, Сара карыстаецца дапамогай старога сябра — тэрмінатара, ролю якога выканаў Арнольд Шварцэнегер, а таксама гібрыда робата і чалавека.
Прэм'ера новага "Тэрмінатара" адбудзецца ў канцы кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.