Вызначылася першая чэмпіёнка Гульняў у Пхенчхане

Вызначылася першая чэмпіёнка Гульняў у Пхенчхане

На зімовых Алімпійскіх гульнях, адкрыццё якіх адбылося ўчора, 9 лютага, вызначылася першая чэмпіёнка. Гэта Шарлота Кала, прадстаўніца Швецыі. 10 лютага разыгралі першы камплект медалёў у жаночым скіятлоне (7,5 км + 7,5 км). Кала апярэдзіла бліжэйшую канкурэнтку на 7,8 секунды.

Другое месца ў гэтых спаборніцтвах заняла нарвежка Марыт Бьёрген, а на трэцім месцы — Крыста Пармакоскі з Фінляндыі.

У гонцы прымалі ўдзел і дзве беларускі — Паліна Сераносава і Юлія Ціханава. Яны занялі далёкія ад п’едэстала месцы: у Ціханавай 42-гі радок у фінішным пратаколе, у Сераносавай — 46-ы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі