Вызначыліся ўдзельнікі плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі

Па выніках чарговага тура хакейнага чэмпіянату Беларусі ў экстралізе 3 сакавіка вызначылася васьмёрка ўдзельнікаў плей-оф. Няўдачнікамі першага этапу турніру сталі "Гомель" і "Брэст". Лёс гамяльчан вырашыўся ў дамашнім паядынку з "Юнацтвам", якое займае другое месца ў табліцы. Мінчане, прайграючы 0:1, зраўнялі лік за 14 секунд да канца трэцяга перыяду і пасля нулявога овертайма былі лепшымі ў серыі булітаў.

Тэарэтычна "Гомель" можа дагнаць "Нёман", які займае восьмае месца, але па выніках асабістых сустрэч саступіць гродзенцам (2 перамогі, 3 паражэнні).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі