"Я прашу МАК аб дапамозе": Ціманоўская баіцца патрапіць у беларускую турму

"Я прашу МАК аб  дапамозе": Ціманоўская баіцца патрапіць у беларускую турму

Беларуская спартоўка Крысціна Ціманоўская цяпер знаходзіца ў паліцэйскім участку ў Токіа. Да яе выехалі  амбасадары Польшчы і Аўстрыі, а таксама японскія дыпламаты і адвакат. 

“Я прашу МАК аб дапамозе. Мяне спрабавалі вывезці з краіны без маёй згоды, таму прашу МАК умяшацца ў сітуацыю”, — сказала Крысціна Ціманоўская ў сваім відэазвароце.

Тым часам дэпутат Еўрапарламента Сяргей Лагадзінскі звярнуўся да кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля з заклікам гарантаваць Ціманоўскай бяспеку ў Еўропе. Бягуха, нагадаем, плануе прасіць прытулак у Аўстрыі.

Таксама атлетка баіцца патрапіць у турму на радзіме. 

Крысціна Ціманоўская з прадстаўнікамі японскай паліцыі / Reuters

Па яе словах, яе "пытанне" вырашалася не на ўзроўні федэрацыі ці міністэрства спорту, а "вышэй".

"Я баюся, што ў Беларусі мяне, магчыма, могуць пасадзіць у турму. Я не баюся таго, што мяне звольняць або выганяць з нацыянальнай каманды. Я турбуюся пра сваю бяспеку. І думаю, што на дадзены момант у Беларусі для мяне небяспечна. Я нічога не зрабіла, пры гэтым мяне пазбавілі права ўдзельнічаць у бегу на 200 метраў і захацелі адправіць дадому", — распавяла Ціманоўская ў інтэрв'ю "Трыбуне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі