Ябацькі не хочуць, каб бібліятэцы ў Астраўцы надалі імя Адама Мальдзіса

Ябацькі не хочуць, каб бібліятэцы ў Астраўцы надалі імя Адама Мальдзіса

Ваяўнічыя прыхільнікі Лукашэнкі пачалі кампанію супраць таго, каб бібліятэцы ў Астраўцы надалі імя Адама Мальдзіса. Вольга Бондарава ад імя "Гродзенскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба "Аркона" звярнулася ў Гродзенскі аблвыканкам з просьбай паўплываць на гэтае рашэнне.

Яна лічыць, што кіраўніцтва Астравецкага райвыканкама не мела рацыі, калі "цішком прагаласавала за прысваенне дзяржаўнай установе культуры імя прапольскага дзеяча і махрыстага нацыяналіста". Гэта пра знакамітага беларускага літаратуразнаўцу, лаўрэата Ордэна Францыска Скарыны.

Адказ ад ведамства Бондарвава пакуль не размясціла.

Ябацькі не хочуць, каб бібліятэцы ў Астраўцы надалі імя Адама Мальдзіса
Ябацькі не хочуць, каб бібліятэцы ў Астраўцы надалі імя Адама Мальдзіса

Пра тое, што Астравецкая раённая бібліятэка атрымала імя Адама Мальдзіса, напісаў яго сын Яраслаў. Шыльда на будынку бібліятэкі мусіць з'явіцца 7 жніўня, да 90-х угодкаў са дня нараджэння навукоўца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі