Як адмяніць дэкрэт аб дармаедах
Супраць дэкрэта №3 Аляксандра Лукашэнкі, які ўся краіна называе дэкрэтам аб дармаедах, падпісваецца петыцыя за петыцыяй, але плёну гэта не прыносіць. Шмат хто лічыць "збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў" несправядлівым, але як даказаць гэта дзяржаве?
"Нават тэарэтычнай магчымасці аспрэчыць факт існавання збору ў звычайнага чалавека няма. Збор уведзены дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі. А адзіная магчымасць прызнаць гэты дэкрэт неадпаведным Канстытуцыі — звярнуцца ў Канстытуцыйны суд", — распавядае Еўрарадыё юрыст Беларускага хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных.
Але звярнуцца ў Канстытуцыйны суд могуць толькі пяць ўпаўнаважаных суб'ектаў: абедзве палаты парламента, Савет міністраў, прэзідэнт і Вярхоўны суд. Беларускі хельсінскі камітэт звяртаўся ў Саўмін, ў Палату прадстаўнікоў і ў Савет рэспублікі, каб яны ініцыявалі зварот у Канстытуцыйны суд. Але паўсюль адказвалі адмовай: маўляў, дэкрэт у поўнай меры адпавядае Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі.
Але адзін спосаб пайсці ў атаку на падатковую і на дзяржаву ўвогуле і ў адказ на "ліст шчасця" ― аспрэчыць праз суд сам факт існавання збору.
"Калі чалавеку прыходзіць квітанцыя, ён сам факт яе атрымання абскарджвае спачатку ў сваёй падатковай, а потым у Міністэрстве па падатках і зборах. Калі там адкажуць, што ўсё законна, чалавек мае права звярнуцца ў суд. І там паставіць пытанне, каб пэўны суддзя вынес рашэнне, прызнаўшы, што дэкрэт не адпавядае Канстытуцыі, і звярнуўся ў Вярхоўны суд з тым, каб ужо Вярхоўны суд звярнуўся ў Канстытуцыйны суд. Гэтая працэдура распісаная ў Кодэксе аб судаўладкаванні і ў законе "Аб канстытуцыйным судаводстве". Вось такі механізм можа быць уключаны чалавекам", ― дадае Дзмітрый Чарных.
Што праўда, пакуль што ніводнай спробы аспрэчыць дэкрэт "аб дармаедах" праз суд не было. Але гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка на днях склаў першы іск з патрабаваннем скасаваць дэкрэт. А дэпутат Ганна Канапацкая накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта ліст з патрабаваннем адмяніць дэкрэт і правесці падатковую амністыю.
Як людзі, якія атрымалі "лісты шчасця" з падатковай інспекцыі, могуць змагацца за свае правы?
Еўрарадыё абмеркавала гэта з гомельскім праваабаронцам, прававым інспектарам незалежнага прафсаюза РЭП Леанідам Судаленкам: