"Або ты сікаешся ад Горвата, або з’**ваеш з гэтай краіны"
На мінулым тыдні Еўрарадыё апублікавала рэзанансную рэцэнзію на спектакль па кнізе Андруся Горвата “Радзіва “Прудок”. Тэкст стаў другім па чытальнасці на сайце Еўрарадыё за апошні тыдзень.
Фанаты кнігі бурліва адрэагавалі на публікацыю. Наступныя некалькі дзён аматары даўншыфцінгу, казы і “хадзіць да хвоі” ўзорна-паказальна абураліся ў каментарах і гойсалі па сацсетках у пошуках аўтара рэцэнзіі. Так нарадзіўся новы літаратурны жанр: рэцэнзія на рэцэнзію на спектакль (пры гэтым спектакль глядзець не абавязкова).
Мы сабралі найбольш рэзкія і цікавыя (і часам нават станоўчыя) водгукі па матывах нашага тэксту:
Акрамя зласлівых каментароў, на нашу рэцэнзію пачалі пісаць рэцэнзіі і спасылацца ў тэксце да яе, пры гэтым не ставіць прамой спасылкі на тэкст. І потым гэтыя людзі вучаць нас, як трэба пісаць!
З поўнай версіяй каментароў можна азнаёміцца ў нашай суполцы ў Facebook: