Чым кормяць у беларускіх бальніцах і замежных
У інтэрнэце публікуюць бальнічную ежу ў розных краінах ад Фінляндыі да ЮАР. Але Беларусі ў гэтых падборках няма. Выпраўляем сітуацыю і параўноўваем абеды ў беларускіх бальніцах і замежных. Фотаздымкі беларускіх бальнічных абедаў Еўрарадыё даслалі нашы слухачы з розных гарадоў. Праўда, яны ўсе нечым падобныя.
Такім чынам, першы абед: боршч, пярлоўка, рагу з гародніны і знакамітая хлебная катлета.
Другі абед: рыбны суп з кансервы, аўсянка, тушаная курыца і кампот.
Трэці абед: суп, бульба пюрэ з кавалкамі тушанага мяса, буракі, хлеб і кампот, куды ж без яго!
Чацвёрты абед: Суп, зноў пярлоўка з кавалкам мяса. Звярніце ўвагу, што посуд на ўсіх здымках металічны.
Як распавёў Еўрарадыё доктар — аўтар аднаго з фотаздымкаў, у ежы амаль нічога не змянілася з савецкіх часоў, але ў 2015 годзе рацыён пацыентаў быў скарочаны на 20%.