На канцэрт Лявона Вольскага ў Сухараве прыйшло 1500 чалавек (фотарэпартаж)
Культавы музыка Лявон Вольскі выступіў 27 ліпеня ў мінскім Сухараве. Ён спяваў для публікі на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў намесніка старшыні руху “За Свабоду” Алеся Лагвінца.
Афіцыйны пікет разгарнуўся насупраць гандлёвага цэнтра “Максімус”. Паслухаць знакамітага музыку прыйшло каля 1500 чалавек.
Імправізаваны канцэрт пад адкрытым небам быў прымеркаваны да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі. Да 1997 года менавіта ў гэты дзень наша краіна афіцыйна адзначала Дзень Незалежнасці.