Як міністр аховы здароўя ўцёк ад пратэстоўцаў

Як міністр аховы здароўя ўцёк ад пратэстоўцаў

17 жніўня медыкі наладзілі акцыю пратэсту каля Міністэрства аховы здароўя. Яны пратэстуюць супраць гвалту сілавікоў. Міністр Уладзімір Каранік адмовіўся адказваць на пытанні і пад крыкі "Ганьба!" з'ехаў на аўтамабілі (нейкі час яго машыну не прапускалі пратэстоўцы). Падтрымаць медыкаў прыйшло шмат пратэстоўцаў. Сярод іх — Лявон Вольскі.

Медыкі патрабавалі доступ лекараў у месцы зняволення людзей для агляду затрыманых і збітых людзей. Яны абураныя сведчаннямі пра зверствы сілавікоў. Людзі патрабуюць адстаўкі Караніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі