Як выглядае пасля ператрусу і месячнай блакіроўкі мінскі офіс БАЖ

Як выглядае пасля ператрусу і месячнай блакіроўкі мінскі офіс БАЖ

Следчы камітэт разблакаваў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў у Мінску, апячатаны 16 лютага, паведамляе прэс-служба БАЖ. Арганізацыя нарэшце вяртаецца да нармальнай працы.

Пры гэтым тэхніку, сейф, пячатку і дакументы пакуль не вярнулі.

Ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў адбыліся 16 лютага ў розных гарадах краіны. Следчы камітэт патлумачыў іх тым, што шукаліся сляды "фінансавання пратэстнай дзейнасці".

Днямі старшыню БАЖ Андрэя Бастунца дапыталі ў СК у якасці сведкі па крымінальнай справе, распачатай па артыкуле 342 КК "дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак". З Бастунца ўзялі падпіску аб неразгалошванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі