Як выглядае разгромлены офіс "Бацькаўшчыны" ў Кіеве (фота, відэа)
У панядзелак туды ўварваліся спецназаўцы з "Беркута".
Яны выбівалі дзверы, разграмілі серверны пакой. "Сілавікі" знеслі з сабой дакументы і сервера апазіцыйнай партыі, інфармуе сайт news.liga.net.
Паводле афіцыйнага тлумачэння, ператрус на вуліцы Тураўскай, 19-Б, дзе размяшчаецца офіс партыі "Бацькаўшчына", адбыўся з санкцыі суда ў рамках расследавання крымінальнай справы.
Падзеі ў Кіеве ў панядзелак, 9 снежня (онлайн, фота, відэа)
Фота — Facebook