Як загадзя трэба выехаць, каб паспець у аэрапорт Вільні? Парады ад вандроўнікаў

Шанс на спазненне ў аэрапорт рэзка вырас

Шанс на спазненне ў аэрапорт рэзка вырас / airport-world.com

“Мінск — Вільня, 5 ліпеня, 11:00-22:00. Усе, хто мог, спазніліся на самалёты. Аўтобус наперадзе быў усяго адзін. Проста ўсе доўга стаялі, незразумела чаму”, — апошнімі днямі такія допісы не рэдкасць у чатах, дзе беларусы дзеляцца досведам перасячэння мяжы з краінамі Еўрасаюза. 

Паездка з Беларусі ў Польшчу і Літву ператварылася ў латарэю. У адзін дзень мяжу можна прайсці ўвогуле без чаргі, у іншы можна пратырчаць суткі. А што рабіць пасажырам, якія набылі білеты на самалёты з польскіх аэрапортаў ці з аэрапорта Вільні і якім крытычна ў пэўны час, без спазненняў, трапіць на пасадку? За колькі выязджаць?

Еўрарадыё распытала пра гэта беларусаў-вандроўнікаў. Усе імёны ў гэтым тэксце мы змянілі з меркаванняў бяспекі.

Не чакайце — мяняйце білеты

“Я заўсёды ездзіла з Мінска на гэтым аўтобусе на 11:00, начавала ў гатэлі, а раніцай наступнага дня ў мяне быў самалёт. Але гэта толькі пасля таго, як я атрымала ўрок, спазнілася на самалёт, — адказвае пасажырцы з няўдачлівага аўтобуса іншая вандроўніца. — Цяпер лепш заплачу за гатэль і прыеду адпачыўшы, чым змарную кучу грошай і нерваў”.

“Час паміж адпраўленнем з Мінска і самалётам — 12 гадзінаў. Думала, што дастаткова. Але цяпер пачынаю задумвацца, каб набыць іншыя білеты. Мінск — Вільня”, — піша іншая пасажырка.

“Не чакайце — мяняйце на крыху раней”, — адразу ж раяць ёй.

Мінімум за суткі

Пра свой досвед перасячэння літоўскай мяжы Алена расказвае з трывожнымі ноткамі:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі