Якаўлеўскі: Агрэсіўная палітыка Пуціна рэанімавала NATO

Якаўлеўскі: Агрэсіўная палітыка Пуціна рэанімавала NATO

Еўрапейскія партнёры ЗША па Паўночнаатлантычным блоку пагадзіліся павялічыць выдаткі на абарону. Гэта галоўны вынік саміту NATO, які прайшоў у Бруселі. Дональд Трамп заявіў, што краіны будуць выдзяляць на гэтыя патрэбы больш за 2% валавога ўнутранага прадукту. Прэзідэнт ЗША задаволены гэтым і ўжо не бачыць неабходнасці з выхадзе Злучаных Штатаў з альянсу. Раней Трамп неаднаразова заяўляў, што яго краіна выдаткуе на падтрыманне агульнай бяспекі значна больш, чым усе яе саюзнікі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

"Усе чакалі, што Трамп "пастроіць" еўрапейцаў, бо яны не выконваюць жорсткіх фінансавых абавязкаў перад альянсам, — кажа ў каментары Еўрарадыё палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. — Кожны чалец NATO мусіць выдаткоўваць 2 адсоткі бюджэту на абарону. Не ўсе краны гэта робяць, гэтых абавязкаў датрымаліся толькі тры краіны — Эстонія, Вялікабрытанія і як не дзіўна Грэцыя, а краін чальцоў 29. І цяжкасць выдаткаў нясе ЗША, пра гэта Дональд Трамп і казаў. Трамп не быў бы Трампам, калі б не дасягнуў таго, што ўсе пагадзіліся ажыццявіць выплаты не да канца 2020 года, а да канца гэтага. Цяпер Трамп ужо кажа і пра 4 адсоткі на абарону (праўда, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон скептычна глядзіць на такую перспектыву — Еўрарадыё). А гэта азначае, што павелічэнне бюджэту адбудзецца на 35 мільярдаў долараў. У мяне вялікія сумневы, што Расія са сваімі саюзнікамі ў стане будзе ўдзельнічаць у такой "гонцы ўзбраенняў".

Паводле слоў Якаўлеўскага, агрэсіўная палітыка расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна "рэанімавала NATO".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі