Якаўлеўскі: Упершыню Лукашэнка ўшанаваў памяць ахвяраў сталінізму

Менавіта на гэты знакавы момант звярнуў увагу ў каментары Еўрарадыё палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:


"Галоўным вынікам [візіту Аляксандра Лукашэнкі] трэба лічыць "шматпакутную" дамову аб мяжы, якая юрыдычна замацаваная, а цяпер пачынаецца працэдура дэмаркацыі, якая можа працягнуцца не адзін год...


Але ж я б хацеў іншае адзначыць, аб чым не гаворыцца, але на што трэба звярнуць увагу. Упершыню падчас свайго візіту ва Украіну, а менавіта — ў Кіеў — Лукашэнка ўсклаў кветкі да мемарыяла ахвярам Галадамора... А Сталін — галоўны кат ахвяр Галадамора. І калі ўскладвае кветкі да гэтага памятнага знака Лукашэнка, які, я нагадаю, ніколі ў якасці прэзідэнта не быў на беларускім памятным месцы ахвяраў сталінізму, я маю на ўвазе Курапаты, міжволі на гэта звяртаецца ўвага".
 

Нагадаем, сёння ў Кіеве была зацверджаная дамова аб дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны. Варта адзначыць, што Украіна ратыфікавала дамову аб дзяржмяжы неўзабаве пасля падпісання ў 1997 годзе, а вось Беларусь не спяшалася. Раптоўна ўзнікла праблема выплаты нашай краіне запазычанасці ўкраінскіх прадпрыемстваў, якую ўдалося вырашыць толькі ў апошнія гады. Паводле ўкраінскіх СМІ, Украіна паабяцала кампенсацыю нашай краіне.

У бліжэйшы час будзе створана сумесная камісія па дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы.

Аляксандр Лукашэнка: Мой сын кантралюе ААЦ і вярхушку спецслужбаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі