Эксперт: Лукашэнка нікуды не падзенецца ад Расіі ў пытанні Украіны
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі ў каментары Еўрарадыё заявіў, што Беларусі не ўдасца паўтор 2008 года, калі Расія ваявала з Грузіяй.
12 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не мяняе сваю пазіцыю па ўкраінскім пытанні. Раней беларускі кіраўнік казаў, што падтрымлівае тэрыятарыяльную цэласнасць Украіны.
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі не бачыць канкрэтнасці ў заявах Лукашэнкі:
Якаўлеўскі: "Я не магу зрабіць адназначную выснову, што ён прызнае новыя ўлады. Альбо па крымскім пытанні... Я лічу (і яшчэ раз падкрэсліваю), што ў сённяшняй заяве Лукашэнкі няма яснага адказу, прызнае ён новыя ўлады ў Кіеце ці не".
Якаўлеўскі лічыць, што кіраўнік Беларусі пасля 19 снежня 2010 года моцна прывязаў сябе да Расіі. І ў выпадку актыўнай расійскай агрэсіі ва Украіну Беларусі не ўдасца стаяць убаку.
Якаўлеўскі: "Крый Божа, калі адбудзецца поўнмаштабная агрэсія супраць Украіны (не толькі ў Крыме!), Беларусь будзе выкарыстаная! Ну, не салдатамі, дык інфарструктурай сваёй, тэрыторыяй..."